epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Праспаны час

Ах, як шкада,

што сонца села,

Хоць лбом у дрэва трэсь.

А я ж яшчэ

душой і целам

Увесь у працы —

Ўвесь.

 

Чаму ж так позна

сонца ўстала?

Час шмат падзей нясе.

Мне будзе дня

і сёння мала

Адолець іх усе.

 

Адолець...

Лёгка на паперы,

На справе —

штось пад дых.

Зусім не цяжка

мець намеры,

Цяжэй «памацаць» іх.

 

Чаму жыццё

так нечакана

Між спраў спыняе нас?

Штось распачаць

хацеў старанна,

Ды адкладаў —

паспею, рана...

Бывай, праспаны час.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.