epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пратакол

Прачнуўся раніцай —

і дзякуй Богу.

Дажыў да вечара —

хвала Яму.

Адолеў жыццяплынную дарогу?

Адвеснаваў?

Адлеціў?

А восень надыйшла —

чакай зіму.

 

Вось так і пратаколіць

час няўмольна,

Маланкава — народзіны і дол.

Мы — кожны паасобку і супольна

Трапляем у адвечны пратакол.

 

Ў яго трапляюць й нашыя учынкі,

Здзяйсненні, вехі радасці й бяды.

І толькі векапомныя адзінкі

На дошку памяці

трапляюць назаўжды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.