epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Правакацыйныя думкі

Чаму ты, верш мой, не каўбаска,

Не парасячая нага?

Зрабілася б жыццё як казка —

Стаяла б да цябе чарга.

 

Калі ж паддацца думкам гэтым,

Што ў верш кракраліся тайком,

Павінен быць я не паэтам,

А ў скуралупні — мясніком...

 

Не! Лепей паміраць без хлеба,

Але такой чаргі не трэба!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.