epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Правераныя догмы

Дзякуй вам, мае сумненні,

Зноў правераныя догмы.

Каб не вы,

Я б на калені

Ісціну паставіць мог бы.

 

Муліце вы,

Як нарывы,

Колкасцю сваёй суровай.

Колькі выправіць

Змаглі вы

Маёй праўды памылковай.

 

Заднім розумам асілак

Кожны —

Ёсць чым ганарыцца.

О, каб не было памылак,

Дык на чым

Было б вучыцца?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.