epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прэзентацыі

Прыемнага шмат захавала

Удзячная памяць — да скону.

Было прэзентацый нямала —

Я кніжкі ўспрымаў, як іконы.

 

Выстаў жывапісных паўсюдна

Шмат прэзентаваць давялося.

Было і цікава, і людна —

Натоўп гледачоў, шматгалоссе.

 

...Памру я, а вы мне не верце,

Пасмейцеся лепш, а не плачце.

Таму прэзентацыю смерці

Не буду я ладзіць — прабачце.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.