epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Проста так»

На лецішчы, улетку,

Як нейкі тайны знак,

Вяртлявая суседка

Прыходзіць «проста так».

 

Прыладзіцца ў куточку,

Каленьмі блісь ды блісь.

І можа ўсю так ночку

Сваю раскладваць «жысь».

 

Што любіць кніжкі дужа,

Якія я пішу.

Як цяжка жыць без мужа,

Як сум лезе ў душу.

 

— А сум здароўю шкодзіць,

Адна я, ўсё адна...

Чаго яна прыходзіць?

Вунь, зноў ідзе яна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.