epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Проза і паэзія

Хаваюся ад марозу

У хату, ў жыццёвую прозу

Дзе — толькі ступі за парог,

Тут кожны куток,

Як радок,

Прачытаны мной —

На зубок.

І ўсё-ткі паэзія, браце,

Не ў цёплым запеччы,

Не ў хаце,

А там, дзе бязмежны абшар,

Дзе вецер — у грудзі, у твар,

Дзе лесу заснежаны веліч,

Дзе сонечных зайчыкаў безліч.

Ўсё гэта ў жыцці, ад вякоў —

Выток паэтычных радкоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.