epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыблуда

Мяне дарога кожная хіне,

Я ўсё жыццё ў дарозе,

ў блудным стане.

Я шчыра спадзяваўся,

што мяне

Прыблуда-старасць

дома не застане.

 

Я навыпісваў дугі на зямлі,

І за спіной —

гадоў імклівых груды.

Дамоў нарэшце ногі прывялі,

А тут мяне чакае ўжо «прыблуда».

 

Хацеў крутнуцца я

ў дарогу зноў,

А ногі ўжо не тыя,

сіл нямнога,

Ды й здзекуецца старасць

без прадмоў:

— Ад смерці не уратуе і дарога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.