epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыдумана няўдала

Вясна, пасля зімы настылай,

Нібыта пасля ночы ранне.

Вясною набываюць крылы

Надзеі, мары і каханне.

 

Вясна — ад чэрствасці збавенне,

Ад самаедства лепшы сродак.

Вясна — прыроды аднаўленне

І летуценнасці зародак.

 

І ўсё ж прыдумаў Бог няўдала

Для тых, чыё жыццё на сконе:

Яшчэ адна вясна настала,

А ты — у восені ў палоне.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.