epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыгажуні

Абыдзіце Зямлю —

хоць вакол,

хоць сто раз,

Хоць прагледзьце, як кажуць

наскрозь свае вочы,

А жанчын больш прыгожых,

такіх, як у нас,

Не знайсці — ні жанчын,

і ні цудаў дзявочых.

 

Тут — такая зямля —

край блакітных азёр,

Край празрыстых крыніц,

край душы святакрылай

Тут — мая Беларусь —

прыгажосці узор,

Тут і людзі — узор

чалавечнасці шчырай.

 

Вось і дорыць зямля,

на здзіўленне вякам,

Прыгажунь, што ўсясветна

прыдбалі прызнанне.

Мы да скону вякоў

абавязаны вам

За пяшчоту, за веліч душы,

за каханне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.