epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыйдзі!

Мой сум, як ноч,

цямнюткая да рання,

Мой сум, нібыта

пахмурныя дні.

Прыйдзі, як ратаванне,

як каханне,

Святлом прыйдзі

і цемру разгані.

 

Прыйдзі —

Як ратавальная ідэя,

Калі вакол

тупік на тупіку.

Прыйдзі —

Як неўміручая надзея,

Як дзіўны сон,

які заўжды ў руку.

 

Прыйдзі!

Прашу душэўна і прачула,

Прыйдзі

Праз перашкоды і бяду.

Калі ж маё «прыйдзі»

ты не пачула,

Праз перашкоды ўсе

я сам прыйду.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.