epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыйшоў Пятрок

Прыйшоў Пятрок, апаў лісток,

На восень павярнула лета.

І сонцу падстаўляе бок

Яно, як пекная кабета.

 

Куст, як задзіра-верабей.

Шырэй тапырыць голля крылы.

І неба дыхае глыбей,

І сонца жарыць з усёй сілы.

 

Ва ўсю стракоча весяло

Неўтаймаваная сарока —

Яшчэ і лета не прайшло,

Ды і зіма ад нас далёка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.