epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыкмеціны

Жыццё пражыць —

Не поле перайсці...

А раптам поле міннае?

На іншых, кажуць,

Бочку не каці.

А калі бочка вінная?

Брыдоціну

За жонку не бяры,

Хоць лепшы

Сябар сватае.

Але ж яна багатая!

Я чуў, што ў Рым

Вядуць дарогі —

Ўсе!

Адна — налева,

Клятая.

Запазухаю камень

Не насі.

А калі гэта

Філасофскі камень?

Ну, кажуць, і язык,

Што памяло,

А ў хаце не падмецена...

Яшчэ адна прыкмеціна —

Мы ведаем даўно,

Што грошы зло.

Няма ў нас іх,

А мы чамусьці злосныя?

Мо дні ўсе высакосныя?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.