epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прымаць ці не прымаць?

Прымі — усё, што ёсць,

Прымі — якое ёсць —

І згіне маладосць,

І звяне прыгажосць.

І будзе чуцца: «...маць!»,

І будуць лёс ламаць.

Наломяць столькі дроў,

Што — паспявай прымаць.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.