epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прымаю

Рассеяла жыццё гады-хвіліны,

Палоніць вочы захад, а не ўсход.

І п’е душа далёкія ўспаміны,

Якія для яе бліжэй штогод.

 

І вецер, перажытага калісьці,

То студзіць сэрца, то агнём пячэ.

Сціскаецца жыццё — з яго каб выйсці

Жывым... такóга не было яшчэ.

 

Ўспаміны не заліжуць сэрцу раны,

Якія назапасілі гады.

Прымаю свет сучасны, «саматканы»,

Бо ад яго не дзецца нікуды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.