epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыму!

Не таму іду з жыцця пануры,

Што без біркі творчы мой партрэт —

Не заслужаны дзеяч культуры,

Ні мастак народны, ні паэт.

 

Не! Па званнях тых душа не ўзные,

Хоць на званні, што ні год — няўрод,

Бо дае ці не нам званні тыя

Усяго чыноўнік — не народ.

 

І жыццё, і творчую ўсю працу

Прысвяціў я толькі аднаму —

Быць з народам, чалавекам звацца,

Гэта званне з радасцю прыму.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.