epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прымушу

Жыццё —

Нібы гульня ў лато,

Няўдачы,

Ўдачы — ўсё на шалі.

Выкладваўся я на ўсе сто,

Мяне ж не бачылі —

Ніхто!

Я шмат рабіў —

Не заўважалі.

 

Апошняе,

Што я зраблю,

Дакладна ведаю,

не хлушу:

Хоць я для ўсіх —

радня нулю,

Ўсё ж паважаць сябе

Прымушу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.