epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыпеўкі

А дзе тая сцежачка,

Юнацкія дзянькі?

А дзе тая дзежачка

Й салёныя рыжкі?

 

А юнацтва мелася,

Ды пара прайшла.

А рыжочкі з’еліся,

Сцяжынка зарасла.

 

А дзе тая дзеўчына,

А дзе хлопец той?

Ён у фрэнч выстрэнчаны,

Дзеўка пад фатой.

 

Эх, рыжкі — вясельная

Закусь, лепш няма.

Эх, жыццё сямейнае —

Шчасце задарма.

 

Ўсё з тае сцяжыначкі

Пачалося ў іх.

Зоркі-залаціначкі

Ў небе мірг ды мірг.

 

На пытанні простыя

Просты і адказ.

Прыпеўкі дзівосныя

Будуць і пра нас.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.