epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыпеўкі

Напампуюць дзеўкі пысы

Й цешацца дурыслінай,

Нібы сярод лысых лысы

Ганарыцца лысінай.

 

Стараваты, барадаты —

Якасці не ўразілі.

Пайду замуж, бо багаты —

Грошы пераважылі.

 

Падкаціўся прайдзісвет

Да мяне праз інтэрнэт.

Кажа, што і нашы дзеці

Родзяцца у інтэрнэце.

 

Ўсё ад чалавека — Мека

І царква, і дыскатэка,

Злыдні, чарнакніжнікі,

Ва ўсіх на шыях крыжыкі.

 

Чалавек без выхавання,

Як каханне без кахання.

Дзеянні без роздуму,

Як мазгі без розуму.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.