epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прысуд-кляймо

Сярод уцех, спакус, антыспакус,

Сярод падзеяў, фактаў, антыфактаў —

У Беларусі — рэдкасць беларус —

Трагедыя для продкаў і нашчадкаў.

 

І ён гудзе, свядомасці набат,

Адзін з найзаклапочаных у свеце —

У Беларусі — беларусаў шмат,

На жаль, не па душы, а па анкеце.

 

Няўжо мы назаўсёды набылі

Прысуд-кляймо гісторыі суровы: —

«Адзіная дзяржава на зямлі,

Якая верне нос ад роднай мовы...»


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.