epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прысвячэнне

Г. П.

 

Ён блізка не чытаў паэм маіх,

І з вершаў —

ані слова не адужаў.

А з крытыкай абрынуўся на іх,

Каб з «жабаю» сваёю

сесці ў лужу.

 

Ён для сябе —

ікона на куце,

Пясняр паслязакусачных адрыжак.

Па-большасці трымае у руцэ

Ні ручку,

Ні аловак,

А кілішак.

 

Мы — розныя.

Нам будзе Бог суддзя.

Ад крытыкі

не страціў я «кароны».

І да таго ж —

паэт звычайны я,

Не абласкáны

І не «заслужоны».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.