epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прытулак

Лес — не проста лес —

Прытулак

Для шматлікага звяр’я,

І для птушак,

Для рачулак,

І для нашых з вамі «я».

 

Нашы «я»,

На жаль, бяздумна

І бяздушна нішчаць лес.

Ад таго балюча й сумна,

Быццам розум з глузду злез.

 

Быццам людзі ў свеце гэтым

Аднадзёнкі-матылькі.

Лес жа наш зімой і летам

Задуменны, гаваркі —

І прыветлівы такі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.