epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прыватызацыя

Здабытак будучы —

на сэрцы гіраю,

Ён будзе,

хоць аб ім не мару.

Я хутка ўжо прыватызірую

Кавалачак зямнога шару.

 

Два метры ў даўжыню

адмераюць,

У шырыню —

зусім нямнога.

Я, са сваёй

такой «кватэраю»,

Навечна буду

з ласкі Бога.

 

Але, пакуль

у творчай працы я,

Дадам на гэтай жа старонцы:

— Ды ну яе, прыватызацыю!

Лепш без штаноў

хадзіць пад сонцам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.