epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прывіднасць былога

Мінулае — часовая уцеха,

Аб незваротным —

боль на ўсе часы.

І у душы маёй

былога рэха

На розныя гукае галасы.

 

Душа — мой Храм,

ды вернікаў не стала

Пайшлі з жыцця

ў святое небыццё.

Рэальнае жыццё адсвяткавала

А прывіднасць былога —

Не жыццё.

 

Па волі Ойца

Й Сына,

Й Святадуха,

Хто нас пусціў у свет

і прыме нас,

Мне засталося

успаміны слухаць

І бачыць той,

даўно мінулы час.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.