epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прызнанне ў каханні

Ён ёй прызнаўся у каханні,

Узнёсла гледзячы на неба.

Яна спытала ў хваляванні:

Скажы мне, як табе я трэба?

 

Ён ёй: — Адкрыць я сэрца мушу —

Ты трэба мне, як хлеб сталу

Яшчэ — як бульба беларусу,

Яшчэ — як сала трэ хахлу.

 

Як языкам зласлівым кпіны,

Як холад квасу, каб не ўкіс,

Як італьянцу трэб масліны,

І як кітайцу трэба рыс.

 

Яна — у крык:

— Бог шчасце даў!

Мяне ніхто так не кахаў!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.