epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прызванне

Прызванне...

Што гэта такое?

Хто прызывае?

І куды?

Чаму душы няма спакою

І дзень, і ноч — усе гады?

 

Прызванне —

Свята і каранне,

Напруга ў працы, трубаў медзь.

Адным прызванне —

Мець бы званні,

Другім адно — прызванне мець.

 

Хоць і адчуў прызванне нават,

Прызвання мала аднаго.

Прызванне —

Значыцца свой талент

Аддаць яму й сябе ўсяго.

 

І гэта мала!

Без ваганняў

Ахвяраваць яму свой лёс.

Захоўваць у душы прызванне,

Нібыта першае каханне,

Якое праз жыццё пранёс.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.