epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Птушка аднакрылая

Пара мая загульная-разгульная,

Ты знікла, назаўсёды развіталася,

А вёсачка утульная-прытульная,

Заўжды мяне чакала-прычакалася.

 

Ах, як жа шмат тут зменена-разменена,

Матуля вёска, мілая-пахілая.

Ацэнена ты мной, пераацэнена,

Гаротная, як птушка аднакрылая.

 

О вёсачка мая, мой кут намолены,

Табе сваім жыццём я абавязаны.

Адноўлены твой лёс і абяскроўлены —

І мой такі, бо ён з табою звязаны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.