epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пытанні-бізуны

Канчаецца жыцця майго дарога,

Задумваюся я й не першы раз —

Што я зрабіў?

З чым я прыйду да Бога?

Як выкарыстаў дадзены ім час?

 

О гэтыя пякучыя пытанні!

Б’юць бізунамі па спіне забаў.

Між гуляў прыкладаў я намаганні,

Каб больш карысных назапасіць спраў.

 

І ўсё ж прад Богам стану я жалобна

Узяўшы ў рукі вечнасці свячу,

А на пытанне: — Жыў ты Богаўгодна?

Ў адказ я сарамліва прамаўчу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.