epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пытанні

Якое найскладанае пытанне?

Складана на якое даць адказ.

Напрыклад:

Што ўкладаем мы ў каханне?

І што ў адказ яно ўкладае ў нас?

 

Што для жыцця жыццё

без жыццямэты?

І што за мэта без агню жыцця?

Якія нераскрытыя сакрэты

Ў адказах без сакрэту раскрыцця?

 

Ў пытаннях гэтых шмат і правакацый,

Прысутнічае тут і штучны цэнз —

Абаранілі мноства дысертацый,

Выкручваючы ў словах стыль і сэнс.

 

Пытанняў шмат задаў

і стала сумна,

Ды плюньце вы на вопыты мае.

Пытанні трэба задаваць разумна,

Каб разумеў і той, хто задае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.