epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пытанні... пытанні...

Калі ў агні гараць

ці паміраюць дзеці,

Ці робяцца ахвярамі дарог,

Крычыць пытанне:

— А ці ёсць дзе ў свеце

Ахоўнік богаўгодных лёсаў —

Бог?

 

Магчыма, задаваць пытанне —

і блюзнерна

І нават думаць пра такое —

Грэх?

Дзе ён і хто —

адзіны і надзейны,

Ад жорсткасцяў жыццёвых

Абярэг?..

 

25 сакавіка 2018 года

ў Кемерава згарэлі ў агні

64 чалавекі, з якіх 41 — дзеці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.