epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пытанне — адказ

Вам пачуць хацелася,

Як жылося нам?

І пілося й елася

З горам напалам.

 

Бачу — вы цікаўнікі...

У жыцці-віры

Хто былі настаўнікі?

Ў нас — правадыры.

 

Што? Чым мы займаліся?

Пелі «вечны бой»,

А затым змагаліся

З «ворагам» — з сабой.

 

А аб чым мы мроілі?

Перажыць бедлам.

Мы — урок засвоілі,

He спатыкнуцца б вам.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.