epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рачулачка

Рачулачка, без назвы, пэўна,

А на ізлучынах напеўна

Пераліваецца, спявае,

І вабіць песня векавая

І чалавека, і расліны.

Тут — трапятлівыя асіны,

Лазняк дасціпны дзе-нідзе,

Глядзецца любіць у вадзе.

А ўжо зусім бліжэй да рэчкі,

Шчыруюць дзікія парэчкі.

Там, дзе крыху вышэй зямля,

Над іншымі, відаць здаля

Ляшчынаў пышныя чубы,

Імхом паросшыя дубы,

Бяроз пабеленыя станы.

А на зямлі, з вясны прыбраны

Дыван зялёны саматканы.

Вось вам і сціплая рачула,

А да сябе ўсіх прыхінула.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.