epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Радзеюць рады

Сяброў незаменных сціскаецца кола,

Душы неабходных — радзеюць рады.

Няўмольнасці лёсу кіруюць да долу,

Жыцця пуцявіны вядуць да бяды.

 

Як страшна застацца

ў жыцці ў адзіноце,

Ты — востраў бязлюдны,

і ты ж — Рабінзон.

І сэрца смыліць як агеньчык на кноце,

Наступнае сніцца,

мінулае — сон.

 

У мараў — абшары,

не след каляіны.

І ўсё-ткі цішэюць здзяйсненняў званы

І крыляць згасаючы дзень успаміны,

Ды толькі вяртаюць

ва ўчора яны...

 

18 красавіка 2015 г.

Дзень пахавання Уладзіміра Содаля.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.