epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рай ці пекла?

Сярод падзей мінулых, дат,

Маіх уласных і дзяржавы,

Я, як музейны экспанат —

Жывы — і гэтым не цікавы.

 

Малаўцяшальны час сівы,

Скупы на памяці ліміты.

Я — не цікавы, ды жывы,

А потым — не жывы й забыты.

 

Вось тут што хочаш выбірай,

Пытанні бізунамі секлі —

Альбо з жыцця ў забыты рай

Ці лепш жывым пабыць у пекле?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.