epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рамонкі, валошкі, званочкі

Было такое — і не ў сне,

І сёння ёсць, браточкі —

Бягуць рамонкі да мяне,

Валошкі і званочкі.

 

Ледзь выйду ў поле ці на луг,

Яны мяне абкружаць,

Як быццам я іх лепшы друг,

Які ва ўсім услужыць.

 

Я — услужу, я ахіну

Любоўю вас ахоўнай.

Я рваць не стану ні адну

З вас, красачак чароўных.

 

Ці ж для таго вы тут раслі

Ў спякоту, ў навальніцы,

Каб адарваць вас ад зямлі,

Дзе даў Бог нарадзіцца?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.