epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Раскрыў бы Гамлет рот

Спыніць не ўдасца

матылька нікому,

Імкліва да агню

які ляціць,

І праз імгненне

аддае якому

Жыццё...

Адказ на запыт —

быць альбо не быць?

 

Праз смерць сказаў ён «быць!» —

І без ваганняў...

Раскрыў бы Гамлет

ад здзіўлення рот.

Эх, нам бы

за свае перакананні,

За праўду —

у агонь, на эшафот.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.