epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Расталі жураўліныя галоскі

Крылаты клін адгаласіў і сціх,

Расталі жураўліныя галоскі,

Свінцовасць неба

праглынула іх —

Скідае лес

з плячэй сваіх абноскі.

 

Ад ветру дрэвы гнуцца,

як трава,

Віхурыць з лісця

жоўтая завея.

І восень, як

бяздомная ўдава,

Пад холадам пранізлівым гібее.

 

Прадзімак здольны

хоць каго зламаць,

Нібыта надыходзіць канец свету.

Ніхто не зможа

восень падтрымаць,

Пашкадаваць злінялую кабету.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.