epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ратацыя

Мне — семдзесят пяць...

Невясёлая дата.

Былое маё —

і маё й нічыё.

Грэх скардзіцца мне,

я мінулым багаты.

Наперадзе — толькі маё,

Бо — стар’ё.

 

Ўхваляем мы старасць,

ды больш на паперы,

Папера кіруе,

хоць мы больш мудрэй.

Як толькі пастукае

старасць у дзверы,

Не шмат беспаперных

ля гэтых дзвярэй.

 

На жаль, нашы лёсы,

як лёс аблігацый,

Набыў — і на сметнік,

знаёмы матыў.

Нам не абысціся

ў жыцці без ратацый —

Аджыў — і на сме...

Не! Аджыў — і ў архіў.

20.VII.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.