epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ратацыя

Мазгі ламаю я дарма,

Незразумелага нямала.

Міністр быў, цяпер няма,

Яго ратацыя злізала.

 

Нікуды без яе, на жаль,

Ратацыя — жах памінальны.

І перад ёю «вертыкаль»

Кладзецца ўся гарызантальна.

 

Мой лёс, ты данасіўся ўшчэнт,

Цяпер праблема вось якая:

Паколькі я не прэзідэнт,

Мяне «ратацыя» чакае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.