epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ратавальнае імгненне

Далёка... як далёка да світання...

Пануе ноч у душах, у вачах...

Аслеплым людзям неабходны Данка,

Каб асвятліць у чорнай цемры шлях.

 

I я збіваю ногі аб каменне,

Я сам святло шукаю і агонь.

I раптам — ратавальнае імгненне!

Кладу адчайна сэрца на далонь.

 

I час, што праляцеў у цемры марна,

Балюча ўвасабляецца... Але

Мяне не спыніць болей змрок пачварны —

Знікае, гіне цемра пры святле!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.