epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ратуй нас, прыгажосць!

Паэты і улады,

Нібы агонь і лёд,

Нібыта хрэн і мёд,

Быццам тапор і сук.

Агонь цяпло стварае,

а лёд міжволі тае,

Тады агню — каюк.

 

Таму ім паасобку

Было б лягчэй ісці,

Ды не паставіш кропку

На жыцці.

 

Без Музы сум ліецца.

Без лёду ўсё псуецца —

Ратуй нас, прыгажосць!

Хай будзе ўсё, як ёсць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.