epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Раз-два і ў дамкі

Пахнуць звялыя пракосы

Раздухмяніста.

Расплятайце, дзеўкі, косы

І я прыду праставалосы,

Пакачаемся.

 

Лета-лецейка абудзіць

Ўсё паспелае.

І фата з сукенкай будзе

Сніцца белая.

 

Ў небе, вунь, з бусліхай бусел,

Закаханыя.

Вяжуць лёсы два у вузел,

Два — абраныя.

 

А між намі абяцанкі,

Як сустрэнемся.

Ну, смялей! Раз-два і ў дамкі!

І ажэнімся.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.