epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Раздваенне

Я зноў у гарадской кватэры,

Як тапаром, пішу.

На ўсе замкі замкнёны дзверы

І клямку на душу.

 

Што значыць для душы прастора —

Акрыленасць радкоў!

Я толькі што адтуль — учора,

Зноў пад дагляд замкоў.

 

Да вечнага супакаення

Нясу жыцця прысуд:

Душы і цела раздваенне,

То там яны, то тут.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.