epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Разгубленасць

Што ёсць жыццё? І што ёсць мы ў жыцці?

І што ёсць ісціна ў мільярдаў лёсаў?

Як шлях знайсці ў жыцці? І як прайсці

Ад «А» да «Я» без хібаў, перакосаў?

 

На «што ёсць што?», адказ —

пад пальцам ртуць.

Адказаў шмат, пытанняў значна болей.

Яны ў сабе разгубленасць нясуць

І вастрыню расчараванай болі.

 

Жыццё пражыў, нібы змарыў каня —

Жар-птушку не дагнаў, не ўцёк ад смерці.

О жах! Няўжо жыццё — ёсць мітусня?

А ісціна — ёсць Бог?..

Не ў кожным сэрцы.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.