epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Размова

Усё, што не сказаў я сваім родным,

Не дасказаў, адкладваў — потым, потым,

Пячэ душу маю агнём халодным

І сэрца труціць час той незваротным.

 

Я шмат сказаў ім і кажу не мала

Цяпер, калі мяне ніхто не чуе,

Запознена кажу, як іх не стала —

І гэтым я сваю душу лінчую.

 

Не пацячэ мінулы час нанова,

Адзін без іх даўно я — шматгадова.

Ніхто мне не адкажа аніслова,

А я вяду ўсё з роднымі размову.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.