epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Разуюць вочы

Калі падводжу вынік спраў,

Заўжды разгублена дзіўлюся —

Я менш пасеяў, чым сабраў,

І менш ты лашчыў, чым караў,

Такі загадкавы Ісусе.

 

Ў канцы — які ж гэта аванс?

Багата — творчай нівы збожжа.

Больш зжаў, чым сеяў — дысбаланс,

За што такая шчодрасць, Божа?

 

І ўсё ж — я працаваў на знос,

Я не лічыў ні дні, ні ночы.

Заўважыў толькі ты, Хрыстос,

Я адыду — «разуй ім вочы».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.