epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Разумны

Вокны ўжо ружовіць сонца,

Скіньце ліпкі сон з вачэй,

Кіньце пазяхаць бясконца,

Прачынайцеся хутчэй.

 

Хопіць дрыхнуць без прадыху,

Спеў салоўкі праспіцё.

Сон кароткае паціху

Укарочвае жыццё.

 

Я разумны, век пражыўшы,

Сам я не расплюснуў вок.

І цяпер, вас разбудзіўшы,

На другі валюся бок.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.