epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Разважанні

Да Зямлі

Астэроід агромны імчыць,

Як шалёны.

Пэўна, Бог

Толькі здольны нам дапамагчы...

А ці вартыя мы

Дапамогі яго

Й абароны?

 

Мы загінем усе,

Пахавальны марш, грай —

Думка секла.

Вартым будзе лягчэй —

Пападуць яны ў рай,

А нявартыя — ў пекла.

 

Я — няварты і трошачкі варты,

Мне і мала бяды,

Мне і мала нуды —

Пападу і туды, і туды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.