epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Разважанне

Калi не балiць тваё сэрца ад болю чужога —

Зрабiлася сэрца тваё халадней нежывога.

Калi ты пад сонцам не бачыш

чарнобыльскай ночы,

Не сонца, а чэрствасць закрыла

сабой твае вочы.

Цi чуеш ты продкаў сваiх з таго свету,

iх душы?

Не чуеш? Не хочаш?

Зноў чэрствасць запоўнiла вушы?

Калi ты не снiш той куток,

дзе маленства крынiца,

Лiчы, што не жыў ты —

не мог у жыццё ўкаранiцца.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.