epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэальнасць

Стварыў вясну у марах,

але яна не грэе —

Для кожнага, відаць,

Пара свая.

Агнём міфалагічным Праметэя

Вясна ў душы маёй,

Але ў прадзім’і я.

 

Я у душы сваёй

прытулак даў каханню,

Але на кім спыніць

Мне выбар свой?

І ўсё ж маё

Адбудзецца вянчанне,

Пад музыку ці не —

з няўхільнаю зімой.

 

Для кожнага і ўсіх

ёсць ісціна старая:

Каб ўніз упасці —

Лезем угару.

Для нас жа і за нас

прырода ўсё стварае —

Вясну, прадзімак і —

для кожнага пару.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.